Дэкан дацэнт Марына Яўгеньеўна Карпіцкая, выступаючы перад гасцямі, адзначыла, што факультэт стаў выдатнай пляцоўкай для навучання, стажыровак замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў. Тут атрымліваюць вышэйшую адукацыю замежныя грамадзяне з розных краін свету: Азербайджана, Кітая, Расіі, Туркменістана і Эфіопіі.
Сваімі ўражаннямі падзяліліся магістрант з Кітая Лю Шучэн, які ў цяперашні час праходзіць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», і студэнты з Туркменістана Сувханаў Рустам і Гулнар Худайбердыева. Хлопцы распавялі пра перавагі атрымання адукацыі ў нашай ВНУ, сярод якіх назвалі годны ўзровень забяспечанасці навуковай літаратурай, высокі прафесіяналізм выкладчыкаў, неардынарнасць правядзення заняткаў, а таксама прыязны з боку студэнтаў.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.