Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 03 Красавік 2016 14:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у гарадской акцыі «Этнатанцы ў Старым горадзе разам з беларусачкамі»

У гандлёвым цэнтры «OldCity» 3 красавіка 2016 года ў 14.00 пройдзе гарадская акцыя «Этнатанцы Ў Старым горадзе разам з беларусачкамі», суарганізатарам якой выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Падчас акцыі ўсе жадаючыя змогуць разам з фалькларыстам Антонам Янкоўскім вывучыць традыцыйныя бытавыя беларускія танцы і акунуцца ў атмасферу вясновага этна-свята. Таксама гасцей мерапрыемства чакае выступ лепшых народных калектываў і артыстаў нашага горада.

Самыя актыўныя ўдзельнікі «этнатанцаў» атрымаюць запрашальныя білеты на Х городской фолк-конкурс «Гарадзенская беларусачка – 2016», які адбудзецца 23 красавіка 2016 года ў Гродне.