На пленарным паседжанні выступіла дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Сняжана Здзіславаўна Семярнік, якая расказала аб інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі, пазначыла іх перспектывы і рызыкі. Загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, прафесар, доктар педагагічных навук Віктар Пятровіч Таранцей стаў мадэратарам секцыі «Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі».
Удзельнікі канферэнцыі наведалі майстар-класы «Вэб-квэст як актыўная форма арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», «Дапоўненая рэальнасць - гэта рэальна!», «SMART-адукацыйныя тэхналогіі ў прафарыентацыйнай працы са школьнікамі» і пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі ў адукацыі.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.