Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Сакавік 2016 15:29

Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўбачылі нагрудныя значкі СССР

DSC03713Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі на выставе «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы», якая праходзіць у Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарам экскурсіі выступіла старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.

На выставе студэнты ўбачылі значкі, якія на працягу многіх гадоў збірала дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Таццяна Міхайлаўна Прудко. Экспанаты прысвечаны гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.

Экскурс у гісторыю мінулых гадоў для замежнікаў правяла куратар выставы Алена Паўлаўна Нялепка. Яна распавяла пра сімволіку старадаўніх і сучасных гербаў многіх гарадоў, патлумачыла, якую ваенную форму насілі салдаты, пачынаючы з часоў Айчыннай вайны 1812 года і да нашых дзён, паказала розныя серыі значкоў, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі навукі і культуры рэспублік былога Савецкага Саюза.

З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.