Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Сакавік 2016 18:00

Упершыню студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць «Матэматычны Квэст»

Кафедра фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы 18 сакавіка 2016 года праводзіць фінал гульні «Матэматычны квэст».

У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і факультэта эканомікі і кіравання. Купалаўцам трэба будзе выканаць шэраг матэматычных заданняў, падрыхтаваных арганізатарамі спаборніцтва.

Пачатак квэста ў 18.00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23.

Кантактная асоба: Марына Мікалаеўна Ганчарова, тэл. +375 (33) 624-79-32