Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Сакавік 2016 13:48

У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася акцыя «Стоп наркотык!»

13389 2«Стоп наркотык!» - пад такой назвай 1 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы інфармацыйна-лектарская група студэнтаў правяла акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Так купалаўцы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.

Падчас акцыі студэнтам прапанавалі інфармацыйныя буклеты «Дзесяць важкіх прычын сказаць "НЕ" наркотыкам" і распавялі пра страшныя наступствы ўжывання наркотыкаў.

 

Даведка

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам быў абвешчаны ў 1987 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН, якая вызначыла важнасць праблемы і праявіла сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для аб'яднання сусветнай супольнасці, вольнай ад наркаманіі.

Сёння наркаманія з'яўляецца найбольш вострай праблемай: колькасць тых, хто ўжываюць наркотыкі, у свеце перавышае 200 млн. чалавек. У сувязі з гэтым ва ўсіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі, штогод праводзяцца шматлікія прафілактычныя акцыі.