З боку Купалаўскага ўніверсітэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян Ірына Галоўніцкая, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Аляксандра Жук, намеснік начальніка Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алеся Бялко, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч і выкладчык цыкла агульнаваенных дысцыплін Дзмітрый Буяноўскі.
У пачатку сустрэчы Лявонцій Паўлаў выказаў падзяку прадстаўніку Цэнтра Рэкрутынгу і суправаджэння замежных навучэнцаў за актыўнае ўзаемадзеянне і садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм. Потым прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі відэаролік пра Купалаўскі ўніверсітэт, яго дасягненні і міжнародную дзейнасць.
Далей бакі пачалі абмеркаванне пытанняў далейшага ўзаемадзеяння. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі перспектывы сумеснага супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі дзейнасці Сумеснага інстытута інтэлектуальных навук і інжынерыі ГрДУ імя Янкі Купалы і Педагагічнага ўніверсітэта Цылу, а таксама намецілі новыя магчымыя напрамкі развіцця.
На заканчэнне сустрэчы Лявонцій Паўлаў падзякаваў калегу за адкрыты дыялог і выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва.
Сёння, 13 жніўня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыняў у сваіх сценах генеральнага дырэктара ТАА «Цэнтр рэкрутынгу і суправаджэння замежных навучэнцаў „Баян“» Ван Чжаня. Галоўнай тэмай перагавораў стала далейшае ўзаемадзеянне.




