Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 11 Жнівень 2026 14:26

Купалаўцы, увага! Творчы конкурс да юбілею беларускай міліцыі

2026 05 13 Промо конкурс МВД к 110 лет тг mp4 20260811 133306 544Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе конкурс творчых работ, прымеркаваны да 110-годдзя беларускай міліцыі. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі СМІ, а таксама індывідуальныя аўтары – студэнты, супрацоўнікі, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама члены іх сем'яў.

Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях, сярод якіх найлепшы малюнак «Міліцыя вачыма дзяцей», найлепшы твор выяўленчага мастацтва, найлепшая фотаработа пра беларускую міліцыю, найлепшы публіцыстычны матэрыял, найлепшы літаратурна-мастацкі твор, найлепшы паэтычны твор і найлепшая песня пра беларускую міліцыю. Прымаюцца як індывідуальныя працы, так і тэматычныя падборкі, зборнікі, серыі і цыклы матэрыялаў ад аднаго ці некалькіх аўтараў.

Важна ўлічваць, што дасланыя працы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, не разглядаюцца. Арганізатары пакідаюць за сабой права бязвыплатнага выкарыстання работ з абавязковым указаннем аўтарства, а афармленне заяўкі на ўдзел строга абавязковае. Работы з паметкай «На конкурс да 110-годдзя беларускай міліцыі» прымаюцца да 1 верасня 2026 года.

Пераможцаў і прызёраў чакаюць дыпломы, памятныя падарункі і каштоўныя прызы! Не выпусціце шанц праявіць свой талент і крэатыўнасць. Падрабязная інфармацыя аб умовах, парадку і адрасах падачы работ, а таксама ўзор заяўкі размешчаны на афіцыйным сайце МУС Рэспублікі Беларусь.