Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Ліпень 2026 12:29

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла працоўная акцыя

Сёння, 7 ліпеня, супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помніка Янку Купалу, прымеркаванай да дня нараджэння народнага паэта.

Памяць пра вялікі ўклад класіка ў культуру і гісторыю краіны жыве ў кожным, хто з гонарам называе сябе «купалаўцам». Падобныя мерапрыемствы накіраваны на падтрыманне чысціні ля мемарыяла, праяву павагі да нацыянальнага паэта, а таксама ўмацаванне сувязі пакаленняў і беражлівых адносін да культурнай спадчыны.