Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную праграму, накіраваную на поўнае апусканне старшакласнікаў у жыццё ВНУ. Цягам двух тыдняў удзельнікаў чакаюць інтэнсіўы і экспрэс-курсы па школьных прадметах, якія дапамогуць не толькі падцягнуць, але і паглыбіць веды. Для рабят правядуць экскурсіі па факультэтах, дзе яны ўбачаць, як праходзіць навучанне. Таксама ў рамках школы адбудзецца конкурс «Самы разумны».
Асаблівай часткай праграмы стане сустрэча з адказным сакратаром прыёмнай камісіі. Вучні змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і даведацца пра самую актуальную інфармацыю аб паступленні.
Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходна папярэдне прайсці рэгістрацыю. Больш інфармацыі аб мерапрыемствах школы – у праграме.
Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне 39-58-76. Уся актуальная інфармацыя для абітурыентаў размешчана на сайце abit.grsu.by.
Запрашаем будучых абітурыентаў ужо зараз стаць часткай купалаўскай сям'і!
З 29 чэрвеня па 10 ліпеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адчыніць свае дзверы для будучых абітурыентаў. Тут ізноў пройдзе шматпрофільная летняя школа «Купалаўскі старт», якая пазнаёміць школьнікаў са студэнцкім жыццём.