Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Чэрвень 2026 10:34

Прафсаюз без межаў: прадстаўнік Купалаўскага ўніверсітэта стаў удзельнікам форуму прафсаюзнага актыву

5314512482929941587З 18 па 21 чэрвеня ў Маскве праходзіў XII Міжнародны фестываль «Прафсаюз без межаў», які сабраў 250 актыўных прадстаўнікоў прафсаюзнай моладзі з Расіі і Беларусі, а таксама гасцей з Казахстана і Арменіі. Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў універсітэта Вадзім Гунько.

Урачыстая цырымонія адкрыцця форуму адбылася ў Музеі Перамогі. У рамках праграмы фестывалю ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў зале Смутку, агледзелі інсталяцыю ў зале Славы і наведалі экскурсіі.

Адной з ключавых падзей форуму стала майстэрня прафесійнага поспеху, дзе ўдзельнікі абмяняліся досведам і абмеркавалі актуальныя пытанні працы прафсаюзаў. Завяршыўся фестываль наведваннем мюзікла «Нічога не бойся, я з табой».

Міжнародны фестываль «Прафсаюз без межаў» упершыню праходзіў у Маскве. Месцам сустрэчы ў рамках наступнага, XIII фестывалю стане горад Гродна.