Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Май 2026 15:15

Навукоўцы Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у распрацоўцы спосабу вымання лекавых рэчываў з раслін

photo 2026 05 20 15 14 21Прадстаўнікі навукова-педагагічнай школы доктара біялагічных навук, прафесара, прафесара кафедры біяхіміі ГрДУ імя Янкі Купалы Ільі Заводніка сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Кольскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук і Мурманскага арктычнага ўніверсітэта вывелі новую методыку выдзялення лекавых рэчываў з раслін.

У складзе некаторых раслін утрымоўваюцца злучэнні, якія выпрацоўваюцца для абароны ад вонкавых уздзеянняў – поліфенолы. Апроч антыаксідантнай актыўнасці, поліфенолы таксама ўзаемадзейнічаюць з клеткавымі мембранамі і рэгулююць ўнутрыклеткавыя сігнальныя шляхі. Яны не сінтэзуюцца ў тканінах жывёл, што робіць расліны з такімі злучэннямі важнай крыніцай сыравіны для лекаў. Аднак традыцыйныя метады вымання патрэбных рэчываў адрозніваюцца таксічнасцю, лятучасцю і недастатковай экалагічнасцю.

Навукоўцы Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з хімікамі з расійскіх навучальных устаноў вырашылі знайсці новы, больш бяспечны спосаб для вылучэння поліфенолаў. Даследаванні праводзіліся на дзвюх раслінах – жывакосце лекавым і крывасмоку лекавым, якія валодаюць супрацьзапаленчым і кровоостанаўліваюшчым дзеяннем. Вылучэнне поліфенолаў праводзілася двума рознымі прыроднымі глыбокімі эўтэктычнымі растваральнікамі: на аснове холін хларыду з малочнай кіслатой і прапіленгліколю.

Па выніках, з крывасмок атрымалася вылучыць па 0,5 мг экстракта на 1 г сухога рэчыва кожным з спосабаў, а з жывакоста – 0,11 мг у малочнай кіслаце і 0,08 мг у прапіленглікол. Даследаванне паказала, што сістэма на аснове холін хларыду з малочнай кіслатой больш эфектыўная, бяспечная і экалагічная, а таксама забяспечвае больш стабільнае выманне з-за трывалых вадародных сувязяў і лепшага ўзгаднення палярнасцей вымаемых рэчываў і растваральнікаў.

Таксама праведзены навукоўцамі параўнальны аналіз паказаў, што экстракты крывасмока лекавай валодаюць больш высокай антыаксідантнай актыўнасцю і мацней уплываюць на мітахондрыі, чым жывакост лекавы.

Дадзенае сумеснае даследаванне стала не толькі новым адкрыццём у фармацэўтычнай і харчовай прамысловасці, але і важным крокам у развіцці ўзаемаадносін паміж ВНУ.