Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 18 Сакавік 2026 08:43

ФОТАФАКТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў абласны этап агляду-конкурсу «АРТ-вакацыі-2026»

Сёння, 17 сакавіка, творчыя калектывы Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі свае самыя лепшыя творчыя нумары, выступіўшы з запамінальнымі танцамі, песнямі, а таксама першакласнай ігрой на музычных інструментах перад журы Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі-2026». Арганізатарам Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2026» выступае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.