Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Люты 2026 13:28

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі балю-асамблеі «Васільковая сімфонія»

IMG 5448Мерапрыемства, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны, адбылося ў Гродзенскай абласной філармоніі і аб'яднала больш за 120 удзельнікаў розных пакаленняў з усяго рэгіёна, якія склалі 75 пар. Арганізатар балю – ГА «Беларускі саюз жанчын».

За прыгожымі ўборамі, грацыёзнымі танцамі і казачнай атмасферай хавалася важная мэта – стварыць прастору для абмену вопытам і ўмацавання прафесійных і культурных сувязяў.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на балі прадставілі ўдзельнікі маладзёжнага крыла пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» УА «ГрДУ імя Янкі Купалы» – старшы выкладчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання Святлана Маталыцкая, а таксама студэнты факультэта эканомікі і кіравання: Паліна Болбат, Маргарыта Коўш, Сяргей Воўк і Аляксей Дудзіцкі.

Праграма  Васільковай сімфоніі» была насычанай. Для гасцей гучала класічная музыка ў выкананні аркестра філармоніі і пачуццёвыя канцэртныя нумары творчых калектываў устаноў адукацыі. У час свята ўпершыню была ўручана прэмія «Сярэбраны васілёк» за значны ўклад у развіццё жаночага руху.

Асобай часткай вечара стаў маўклівы аўкцыён вырабаў ручной работы сяброў ГА «Беларускі саюз жанчын», а таксама старт стварэння арт-аб'екта, прысвечанага традыцыйным сямейным каштоўнасцям, які будзе ўсталяваны побач з манастыром у Жыровічах.

 "Васільковая сімфонія» стала не проста прыгожым мерапрыемствам, а месцам жывога дыялогу і ўшаноўвання беларускай жанчыны.