Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Снежань 2025 12:22

Работнікі і студэнты Студэнцкага гарадка ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у масавым катанні на каньках

53100838175969807436 снежня ва ўрочышчы Пышкі прайшло яркае зімовае мерапрыемства – масавае катанне на каньках для супрацоўнікаў і актыву Студэнцкага гарадка. Гэтае свята стала сімвалам адзінства і падарыў удзельнікам зарад пазітыву.

На лядовую пляцоўку выйшлі прадстаўнікі ўсіх інтэрнатаў: ад студэнтаў да супрацоўнікаў. Купалаўцы сабраліся не толькі добра правесці час, але і адчуць сябе часткай вялікай і дружнай універсітэцкай сям'і.

Яркія ўсмешкі, гучны смех, шчырыя эмоцыі і сяброўская атмасфера панавалі на катку на працягу ўсяго мерапрыемства. Для многіх удзельнікаў гэта па-сапраўднаму зімовае свята стала выдатным спосабам зняць напружанне перад снежаньскай мітуснёй.

Масавае катанне на каньках паказала, што Купалаўскі ўніверсітэт – гэта значна больш, чым проста вучоба і дзелавая атмасфера. Гэта яскравыя моманты, якія хочацца падзяліць з блізкімі.