Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Снежань 2025 11:24

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел ва ўніверсітэцкім этапе Усебеларускай лігі дэбатаў

IMG 5923Арганізатарамі конкурсу Усебеларускай лігі дэбатаў выступаюць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», а таксама Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Усебеларуская ліга дэбатаў – унікальная магчымасць праявіць свае прамоўніцкія здольнасці, аналітычнае мысленне і камандны дух. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай фармавання з ініцыятыўных маладых людзей будучага рэзерву кадраў для дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў.

Па правілах, у дэбатах бяруць удзел 4 каманды, якія складаюцца з 2 чалавек: першы і другі ўрад, а таксама першая і другая апазіцыя. Падчас дэбатаў гульцы павінны вымавіць свае прамовы працягласцю ў 6 хвілін і задаваць пытанні апанентам падчас іх прамоў. Пасля заканчэння дэбатаў суддзі правядуць нараду, пасля чаго аб'явяць балы, рангі гульцоў і каманд, а таксама пераможцу. Пераможцы ўніверсітэцкага этапа прымуць удзел у наступным, рэгіянальным этапе лігі дэбатаў.

Выступленні на дэбатах будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: арганізацыя і выразнасць гаворкі; выкарыстанне аргументаў, прыкладаў і фактаў; выкарыстанне абвяржэння; стыль прэзентацыі прамовы.

Для ўдзелу ў дэбатах неабходна запоўніць і даслаць заяўку да 15 снежня на пошту csi@grsu.by.