Конкурс праводзіцца з мэтай пошуку найбольш выразнага вобразу беларускай жанчыны і адлюстравання яе ўкладу ў розныя сферы жыцця, уключаючы культуру, навуку, палітыку і грамадскія рухі, а таксама ролю жанчыны ў гісторыі Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы адборачны этап будзе праходзіць з 24 лістапада па 15 лютага, дзе будзе абмежаваны прыём эскізных прэктаў. Другі этап уключае ў сябе ацэнку эскізных праектаў, вызначэнне пераможцы, узнагароджанне, заключэнне дагавора ўступкі выключных правоў на эскізны праект і будзе праходзіць з 16 лютага па 1 сакавіка. Ацэньваць конкурсныя работы будуць па наступных крытэрыях: унікальнасць і арыгінальнасць праекта, мастацкая задума аўтара і прапанаваныя ў праекце навацыі і тэхналогіі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць і падпісаць заяўку па форме, гарантыйны ліст, згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і накіраваць вышэйзгаданыя дакументы разам з конкурснымі матэрыяламі, а таксама тэкставым файлам з апісаннем у свабоднай форме аўтарскай задумы працы і расшыфроўкай каштоўнасна-сэнсавага зместу элементаў эскізнага праекта ў электронным выглядзе bszh@gosstandart.gov.by з тэмай «На конкурс».
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале не пазней за 8 сакавіка. Пераможцам і ўсім удзельнікам будуць уручаны дыпломы.
24 лістапада стартаваў першы адборачны этап конкурсу на лепшы твор мастацтва ў скульптурнай форме, які сімвалізуе зборны вобраз беларускай жанчыны. Конкурс арганізаваны Беларускім саюзам жанчын.