У дэлегацыю Кітайскай Народнай Рэспублікі ўвайшлі рэктар Цзіліньскага прафесійнага інстытута навукі і тэхналогій Ма Цуньган, дэкан Каледжа міжнародных абменаў Чжао Фуцзюнь, намеснік дэкана Каледжа міжнародных абменаў Лю Лішу, начальнік Упраўлення міжнародных сувязей Чжан Дун і кіраўнік міжнародных праектаў Сунь Іна.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Таа.
Пасля ўступных слоў кітайскім партнёрам прадэманстравалі відэаролік аб Купалаўскім універсітэце. Потым бакі перашылі да абмеркавання напрамкаў супрацоўніцтва. Ключавая тэма – супрацоўніцтва па праграме «СПО-Бакалаўрыят», якая прадугледжвае атрыманне дыплома аб сярэдняй прафесійнай адукацыі ў Кітаі з наступным навучаннем у Беларусі ступені бакалаўра. Праграма разлічана на 1 год і 4 месяцы і будзе сканцэнтравана на спецыяльнасцях «Тэхналогія мехатроніка» і «Кампутарныя навукі і тэхналогіі». Таксама бакі абмеркавалі правядзенне сумесных магістарскіх праграм і ўзаемадзеянне ў навукова-адукацыйнай сферы.
Сумесная падрыхтоўка навучэнцаў стане важным крокам у адукацыйным супрацоўніцтве Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Цзіліньскага прафесійнага інстытута навукі і тэхнолагі, якое адкрые для студэнтаў абодвух універсітэтаў больш магчымасцей для развіцця.
Даведачна: Цзіліньскі прафесійны інстытут навукі і тэхналогій – гэта вышэйшая прафесійная навучальная ўстанова правінцыі Цзілінь, якая імкнецца рыхтаваць не толькі спецыялістаў з высокім майстэрствам, але і з высокай культурай.
Дысцыпліны і спецыяльнасці Цзіліньскага прафесійнага інстытута грунтуюцца на чатырох ключавых напрамках: транспартныя прымяненні, кіраванне медыцынскай адукацыяй, інтэлектуальная вытворчасць і інфармацыйныя медыя. Усяго ў навучальнай установе вядзецца падрыхтоўка па 38 спецыяльнасцях.
У галіне мадэлі падрыхтоўкі кадраў інстытут працуе па адукацыйнай мадэлі «2+1», у рамках якой першыя два гады студэнты завяршаюць вывучэнне тэарэтычных ведаў і прафесійных навыкаў у сценах інстытута, а на трэці год прыступаюць да вытворчай практыкі.
На сустрэчы, якая адбылася 14 лістапада ў анлайн-фармаце, бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва.





