Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Кастрычнік 2025 16:41

Стань часткай яркай падзеі «Alma Mater – любоў з першага курса – 2025»!

1.5Паважаныя купалаўцы! З 20 па 23 кастрычніка ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе адборачны этап усімі любімага традыцыйнага конкурсу першакурснікаў «Alma Mater – любоў з першага курса – 2025».

Тэмай гэтага года стане «Місія выканальная!», у межах якой удзельнікі пакажуць, што для іх няма нічога немагчымага.

Падчас адборачных этапаў удзельнікі прадэманструюць журы свае таленты ў танцах, вакале і акцёрскім майстэрстве, каб атрымаць права прадоўжыць барацьбу далей. Найлепшыя нумары трапяць у фінал, запланаваны на 13 лістапада, дзе яны будуць паказаны шырокай публіцы.

Пачатак кожнага адборачнага дня а 18:30 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.

Конкурс абяцае быць яшчэ больш асаблівым, бо сёлета «Alma Mater – любоў з першага курса» спаўняецца 30 гадоў!

Расклад выступленняў размешчаны ў афішы, а набыць білеты можна па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх.

Тэл.: (8 0152) 39-74-49

МТС: +375 29 869 06 02

Прыходзьце і пакажыце сваю любоў і падтрымку!