Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Кастрычнік 2025 09:56

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў святочны канцэрт да Дня настаўніка

8G0A27853 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце значнай падзеяй дня стаў канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. З віншавальнай прамовай выступіла рэктар Ірына Кітурка, адзначыўшы важнасць і прэстыж прафесіі настаўніка ў сучасным свеце. Са словамі падзякі да выкладчыкаў звярнуўся і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, падкрэсліўшы іх самаадданасць і адданасць сваёй справе.

Для гледачоў была падрыхтавана насычаная праграма. Музычны нумар падрыхтавала студыя эстрадных спеваў «Унісан» разам з «народным» студэнцкім тэатрам танца «Сту-дэнс». З песняй «Аб радзіме» выступіла студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Марыя Мікуцік. Вакальны ансамбль факультэта мастацтваў і дызайну падарыў гледачам песню «Разам быць». Павіншавала выкладчыкаў студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Пілец. На сцэне прагучала музычнае віншаванне ад «народнага» студэнцкага тэатра «Вернісаж» і саліста студыі эстрадных спеваў «Унісан» Івана Музычкі. Выступіў Вадзім Максімавіч з харэаграфічным калектывам ВІАР. Свае творчыя нумары прадставілі таксама студыя размоўнага жанру «Канферанс», творчы калектыў выкладчыкаў нашага ўніверсітэта «Вакал для ўсіх», скрыпічнае трыо са сваім музычным нумарам «Месяц».

На канцэрце таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых выкладчыкаў універсітэта.

За добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з Днём настаўніка Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Алена Банюкевіч, выкладчык Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Наталля Дзянішчык, канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі кафедры музычнага мастацтва Любоў Дубавец, старшы выкладчык кафедры тылавога забеспячэння Вадзім Яромін, старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Наталля Зямлянская, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Валянціна Зянкевіч, педагог-арганізатар Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Кацярына Зомер, старшы выкладчык кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Аляксандр Казьмін, старшы выкладчык цыкла тактычных дысцыплін Дзмітрый Карпук, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Наталля Казлоўская, старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Таццяна Крупская, метадыст Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Марта Кузьміч, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Анастасія Кучар, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Аляксандр Куц, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Бажэна Ліпская, выкладчык 1 катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лытава, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Ірэна Ляўшук.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з Днём настаўніка ўзнагародзілі выкладчыка Тэхналагічнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Святлану Лях, старшага выкладчыка кафедры рускай філалогіі, кандыдата філалагічных навук Анжэлу Мамедаву, старшага выкладчыка кафедры журналістыкі Алену Мірашнічэнку, выкладчыка 1 катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Наталлю Музычэнку, выкладчыка Тэхналагічнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Ірыну Аўсянік, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Таццяну Аляшкевіч, старшага выкладчыка кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Наталлю Патоцкую, выкладчыка Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Паўла Санюка, выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту Наталлю Сошку, выкладчыку Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Наталлю Супрун, выкладчыку Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Марыю Шыбутовіч.

За забеспячэнне высокай эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы, актыўны ўдзел у правядзенні выхаваўчай работы са студэнтамі ўніверсітэта і ў сувязі з Днём настаўніка Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Максім Дудко, старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Галіна Мазько, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Наталля Місаравіч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аліна Сабуць, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Наталля Сядова, старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Фралова, старшы выкладчык кафедры пераклад.

Канцэрт завяршыўся кранальным віншавальным відэаролікам ад студэнтаў і фінальнай песняй «Неба». Гэты святочны вечар стаў выдатным падарункам для ўсіх выкладчыкаў універсітэта, напоўніўшы іх сэрцы цяплом, радасцю і гонарам.