Ірына Фёдараўна правяла перагаворы з Надзвычайнымі і Паўнамоцнымі Пасламі Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Туркменістане, Рэспубліцы Узбекістан, Рэспубліцы Таджыкістан, Кыргызскай Рэспубліцы, Манголіі, Азербайджанскай Рэспубліцы, Малдове і Аўстрыйскай Рэспубліцы.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні перспектыўнага напрамку развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы, у прыватнасці, найбольш актуальныя напрамкі навуковага супрацоўніцтва, развіццё маркетынгавай дзейнасці, запатрабаваныя спецыяльнасці для праектавання і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, развіццё акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў для праходжання стажыровак і чытання лекцый. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння Інстытута павышэння кваліфікацыі ГрДУ імя Янкі Купалы з аналагічнымі ўстановамі ў краінах-партнёрах, а таксама пытанням прафарыентацыі замежных абітурыентаў.
Напрыканцы рэктар Купалаўскага ўніверсітэта запрасіла ўдзельнікаў сустрэч прыняць удзел у штогадовай акцыі “Купалаўская дыктоўка” і Творчай гасцёўні “Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур”, падкрэсліўшы тым самым важнасць культурнага абмену і ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж народамі.