У спартыўнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спаборнічалі шэсць каманд з розных рэгіёнаў краіны: "Камунальнік-ГрДУ" і "Камунальнік-ГрДУ-2" (Гродна), "Атлант" (Баранавічы), "Мінчанка-2" і "РГУАР- 2006» (Мінск), «Камунальнік-Магілёў» (Магілёў).
У фінальных матчах за 3 месца перамогу атрымала каманда "Камунальнік-Магілёў" над камандай "Атлант" з лікам 3:1. У гульні за 1 месца каманда "Камунальнік-ГрДУ" адолела каманду "Мінчанка-2" з лікам 3:1.
Даведачна:
Карчэўскі Уладзімір Максімавіч - дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Уладзімір Карчэўскі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, дэкана факультэта фізічнай культуры.
За плённую дзейнасць у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту В.М. Карчэўскі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).
Турнір па валейболе сярод жаночых каманд скончыўся перамогай каманды "Камунальнік-ГрДУ". Серабро дасталася камандзе "Мінчанка-2". Бронзу ўзяла каманда "Камунальнік-Магілёў".









