Спікерамі мерапрыемства выступілі старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Іван Кодзік, старшы інспектар аддзела адміністрацыйнай практыкі міжраённага аддзела УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Канцэвіч, інспектар ДПС БДПС ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Чулада і оперупаўнаважаны аддзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна старшы лейтэнант міліцыі Даніла Быкаў.
У час сустрэчы было адзначана, што пытанне бяспекі дарожнага руху асабліва актуальнае ў летні перыяд, таму што спякотнае надвор'е ўскладняе дарожны рух і летам узрастае рызыка ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Паводле інфармацыі ДАІ, у студзені – маі 2026 года пры зніжэнні колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх адзначаны рост колькасці ДТЗ, учыненых па віне дзяцей (з 32 да 40), а таксама параненых у такіх ДТЗ юных удзельнікаў руху (з 34 да 40).
Спікеры нагадалі прысутным аб тым, што быць пешаходам – таксама адказна, як і быць вадзіцелем. Важна ўмець паводзіць сябе на вуліцы, пераходзіць дарогу і ведаць правілы для пешаходаў. І не рэдка пра гэта забываюцца дзеці. Менавіта таму важна тлумачыць і перыядычна нагадваць самым маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы дарожнага руху і правілы паводзін зблізку дарогі.
Таксама спікеры адзначылі, што ў мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў у Беларусі праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, якія даюць магчымасць знізіць траўматызм.
Кажучы аб лічбавай бяспецы, было адзначана, што ў сучасным свеце, калі кіберзлачынцы распрацоўваюць усё больш выдасканаленыя і складаныя метады нападаў, бяспека чалавека набывае адмысловую значнасць. У цяперашні час махлярства – гэта праблема, з якой сутыкаюцца людзі розных узростаў, прафесій і з розным вопытам карыстання Інтэрнэтам.
Спікер адзначыў, што з кожным годам доля кіберзлачыннасці павялічваецца, і прывёў у прыклад статыстыку: калі ў 2023 годзе доля кіберзлачынстваў склала 21,5 працэнта ад усіх зарэгістраваных злачынстваў, то за пяць месяцаў 2026 года вырасла да 33,4 працэнта. У выступленні таксама было адзначана, што ахвярамі кібермахляроў часта становяцца дзеці, асабліва ў перыяд летніх канікулаў.
У канцы з удзельнікамі мерапрыемства падзяліліся асноўнымі схемамі, якія зараз выкарыстоўваюць кібермахляры, і распавялі, што галоўная абарона ад злачынстваў у сетцы – уменне своечасова распазнаць сітуацыю, спыніцца і не выконваць указанні невядомага чалавека.
Гэты Адзіны дзень інфармавання стаў для купалаўцаў каштоўным напамінам аб тым, як важна пастаянна памятаць аб сваёй бяспецы не толькі ў рэальнасці, але і ў сетцы, асабліва ў летні перыяд.
Традыцыйна кожны трэці чацвер месяца па ўсёй Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень інфармавання. Сёння, 17 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Адзіны дзень інфармавання, галоўнай тэмай якога стала гарантаванне бяспекі ў інтэрнэце і на дарогах.










