Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Чэрвень 2026 16:58

У Купалаўскім універсітэце з размахам адзначаць Дзень моладзі і студэнцтва

5305674123134573694Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва, які ў Беларусі штогод святкуецца апошняй нядзеляй чэрвеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе марафон моладзі і студэнцтва. Мерапрыемствы працягнуцца ўвесь наступны тыдзень – з 22 па 27 чэрвеня.

Адкрыюць марафон мерапрыемствы памяці – у гонар Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня пройдуць дыялогавая пляцоўка «Свечка памяці» і традыцыйная акцыя «Памяць», арганізаваная навучэнцамі і выкладчыкамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. 23 чэрвеня адбудзецца традыцыйны баль выпускнікоў.

24 чэрвеня студэнтаў чакаюць мерапрыемствы для развіцця розуму і цела. На тэрыторыі аднаго з інтэрнатаў Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе зарадка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Народная зарадка», а затым – майстар клас па рабоце са штучным інтэлектам. Усім жадаючым наладзіць кантакт з нейрасецямі і неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

25 чэрвеня пройдзе працоўная акцыя «За справу». У гэты ж дзень студэнты змогуць пацягацца ва ўзроўні эрудыцыі і ведах, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» (Для ўдзелу ў гульні неабходна прайсці рэгістрацыю).

26 чэрвеня студэнты атрымаюць магчымасць акунуцца ў свет электронікі і робатаў, наведаўшы практычны занятак па робататэхніцы. Фіналам святочнага тыдня стане яркая студэнцкая дыскатэка «Пламбір».

Запрашаем купалаўцаў разам адзначыць Дзень моладзі і студэнцтва!