У каманду ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі: студэнты 4 курса Ігар Мацвееў і Паліна Кашлей, студэнты 3 курса Мікіта Галаган і Дар'я Кротава і студэнтка 2 курса Марыя Толкач. Кіраўніком каманды выступіла дацэнт кафедры экалогіі Вольга Крамлёва.
Першым выпрабаваннем алімпіяды стала "Візітоўка каманды", у рамках якой студэнты прадставілі асаблівасці падрыхтоўкі эколагаў у Купалаўскім універсітэце, расказалі аб навукова-даследчай дзейнасці, удзеле ў экалагічных праектах, а таксама сваіх прафесійных інтарэсах і дасягненнях.
У творчым конкурсе ўдзельнікам было прапанавана падрыхтаваць эсэ на актуальную тэму "Электратранспарт: экалагічнае рашэнне ці новая праблема?". Каманда ГрДУ разгледзела гэтае пытанне комплексна, прааналізаваўшы як экалагічныя перавагі электратранспарту, так і выклікі, звязаныя з вытворчасцю акумулятараў, спажываннем рэсурсаў і пытаннямі утылізацыі.
Асабліва сур'ёзнай праверкай ведаў стаў тэарэтычны тур алімпіяды. Яго заданні ўключалі ў сябе шырокае кола пытанняў сучаснай экалогіі: экалагічную і радыяцыйную бяспеку, экалагічны маніторынг, канцэпцыю ўстойлівага развіцця, антрапагенныя фактары ўздзеяння на біясферу, захаванне біялагічнай разнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, энергетычную бяспеку, уплыў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, дэмаграфічныя працэсы і урбанізацыю. Высокі ўзровень падрыхтоўкі дазволіў камандзе Купалаўскага ўніверсітэта заняць ганаровае трэцяе месца ў гэтым туры.
Не менш цікавым аказаўся практычны тур, прысвечаны пошуку экалагічна пісьменных рашэнняў ва ўрбаністыцы і будаўніцтве жылых комплексаў. Купалаўцы прадставілі ўласны праект, у якім прапанавалі сучасныя падыходы да фарміравання камфортнага гарадскога асяроддзя з улікам прынцыпаў экалагічнай устойлівасці, энергаэфектыўнасці і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Прадстаўленая праца была высока ацэнена экспертамі алімпіяды і прынесла камандзе другое месца ў практычным туры.
Паспяховае выступленне стала вынікам сур'ёзнай падрыхтоўкі, глыбокіх ведаў і зладжанай каманднай работы. Па выніках алімпіяды студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пацвердзілі высокі ўзровень экалагічнай адукацыі, канкурэнтаздольнасць падрыхтоўкі спецыялістаў экалагічнага профілю на міжнароднай пляцоўцы, а таксама прадэманстравалі творчы патэнцыял, даследчыя кампетэнцыі і ўменне працаваць у камандзе.
Віншуем купалаўцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у XV Міжнароднай экалагічнай алімпіядзе ВНУ краін СНД. Мерапрыемства аб'яднала 44 каманды з дзяржаў Садружнасці і праходзіла ў дыстанцыйным фармаце.




