Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Май 2026 16:46

Спартсмены Купалаўскага ўніверсітэта сталі прызёрамі турніру па грэка-рымскай барацьбе

photo 2026 05 07 13 19 55З 4 па 6 мая дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымала ўдзел у турніры «Кубак Балтыкі» ў Калінінградзе. Спаборніцтва сабрала каля 1200 спартсменаў да 21 года з 33 рэгіёнаў Расіі і Рэспублікі Беларусь. У іх ліку – студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.

Турнір «Кубак Балтыкі» праходзіць з 6 па 8 мая. У першы дзень адбыліся спаборніцтвы па барацьбітаўскіх дысцыплінах: вольнай і грэка-рымскай барацьбе, самба, баявому самба, дзюдо і грэплінгу. У турніры па грэка-рымскай барацьбе студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прадэманстравалі волю да перамогі і майстэрства, што дазволіла ім дабіцца ўражальных вынікаў.

Па выніках спаборніцтваў студэнт другога курса юрыдычнага факультэта Расім Ібрагімаў заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі 60 кілаграм, а студэнт трэцяга курса інжынернага факультэта Павел Савіцкі заняў другое месца ў вагавой катэгорыі 97 кілаграм.

Поздравляем купаловцев и желаем им дальнейших спортивных достижений!