Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Красавік 2026 11:00

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у пасадцы лесу

20250417111206 IMG 574318 красавіка, у дзень Рэспубліканскага суботніка, студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы далучыліся да добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новая жыцце».

Працавалі купалаўцы на тэрыторыі Нёманскага лясніцтва, побач з вёскай Саннікі. У рамках акцыі плошча новых лясных пасадак склала каля гектара.

Пры якаснай пасадцы і спрыяльных умовах надвор'я прыжывальнасць выкарыстоўванага пасадачнага матэрыялу складае больш за 90%. Гэта значыць, што праз 10-15 гадоў высаджаныя студэнтамі і работнікамі Купалаўскага ўніверсітэта хвоі і елкі вырастуць у вялікі малады лес.

Удзел купалаўцаў у такой важнай акцыі стаў вялікім укладам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў азеляненне рэгіёну і дэманстрацыяй неабыякавасці купалаўскай сям'і да пытанняў экалогіі.