Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Красавік 2026 17:24

ФОТАФАКТ: студэнты Купалаўскага ўніверсітэта працягваюць навядзенне чысціні

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца рэспубліканскі суботнік. 9 красавіка да ўборкі тэрыторыі далучыліся студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Яны ўзяліся за добраўпарадкаванне плошчы ўніверсітэцкага сцяга: падмялі дарожкі і сабралі з кветнікаў апалае лісце, якое засталося з восені.