Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Сакавік 2026 09:32

Валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у суботніку

535517838004473640228 сакавіка валанцёры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з членамі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» у рамках суботніка акультурылі помнік Журботнай маці ў вёсцы Навумавічы.

Валанцёры пачысцілі сам помнік і акультурылі навакольнае асяроддзе. Таксама ўдзельнікі суботніка ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы вянкі.

Менавіта тут у гады вайны фашысты расстрэльвалі яўрэяў і інтэлігенцыю з Гродна і суседніх вёсак, а таксама заложнікаў з усходніх раёнаў Польшчы. Пасля вайны на месцы масавых расстрэлаў быў усталяваны помнік ахвярам фашызму – смуткуючая маці аплаквае сваіх сыноў, якія загінулі ў абедзвюх войнах.

Адным з расстраляных быў выдатны педагог і грамадскі дзеяч Ян Каханоўскі. Ён умела спалучаў педагагічную працу і прыродаахоўную дзейнасць, спрыяючы станаўленню экалагічнай навукі.

Падобныя мерапрыемствы з'яўляюцца не толькі важным укладам у добраўпарадкаванне роднай зямлі, але і актам павагі і ўшанаванні тых, хто здзейсніў вялікі подзвіг у ваенны час.