Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Сакавік 2026 15:11

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца стаць валанцёрамі марафону «Час выбраў нас»

IMG 8947 3Цэнтр валанцёрскай дзейнасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб'яўляе набор добраахвотнікаў для дапамогі ў правядзенні аднаго з самых яркіх і доўгачаканых мерапрыемстваў – Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону «Час выбраў нас». Мерапрыемства будзе праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы з 4 па 7 мая.

Марафон аб'яднае ўдзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін, стаўшы пляцоўкай для дыялогу аб гісторыі і каштоўнасцях.

Каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, арганізатарам патрэбна падтрымка самых актыўных і адказных студэнтаў.

Усім жадаючым унесці свой уклад у правядзенне марафону неабходна да 29 сакавіка прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Па пытаннях звяртацца ў Цэнтр валанцёрскай дзейнасці Купалаўскага ўніверсітэта па тэлефоне: 73-19-86.