Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Сакавік 2026 17:01

У Купалаўскім універсітэце прайшла інтэлектуальная гульня пра вялікіх жанчын Беларусі

IMG 140211 сакавіка ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася інтэлектуальная гульня для студэнтаў «Жаночыя імёны на карце Беларусі». У рамках мерапрыемства ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды і даведацца больш пра выдатных жанчын Рэспублікі Беларусь.

Гульня выдалася захапляльнай і пазнавальнай. За перамогу змагалася 13 каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Па выніках шасці тураў журы вызначыла тройку пераможцаў.

Ганаровае 1 месца ў інтэлектуальнай гульні заваявала каманда «Раскошны максімум» філалагічнага факультэта.

2 месца ўзяла каманда «Незабудкі» факультэта біялогіі і экалогіі.

3 месца атрымала каманда «Асяроддзе» юрыдычнага факультэта.

Інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі» дазволіла купалаўцам не толькі весела правесці час, але і дапамагла ім больш даведацца пра беларускіх, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны і назаўжды засталіся ў яе гісторыі.