Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Сакавік 2026 09:06

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча, прысвечаная кібербяспецы

IMG 0205Сёння, 3 сакавіка, у галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта прайшла дыялогавая пляцоўка «Код. Перазагрузка» з удзелам палкоўніка міліцыі, начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Арцёма Мацяса.

Удзельнікамі сустрэчы сталі выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў органаў УУС Гродзенскай вобласці, студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія вучацца па спецыяльнасці «Кібербяспека».

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, у рамках якога Арцём Генадзевіч расказаў аб новых тэндэнцыях і сродках прафілактыкі кіберзлачынстваў, а таксама адказаў на ўсе пытанні.