Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Сакавік 2026 16:42

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскім этапе Усебеларускай студэнцкай лыжні-2026

5274174669776950749У апошні дзень зімы, 28 лютага, прайшла Усебеларуская студэнцкая лыжня-2026. Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту, Мінскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.

Мерапрыемства прайшло на базе мінскай гарадской лыжаролернай трасы. Лыжня праходзіць ужо чацвёрты раз, сёлета ўдзел у ёй узялі каля тысячы чалавек, сярод якіх былі і купалаўцы.

У межах мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў; прайшла лыжная эстафета 4 на 2 сярод студэнтаў (у камандзе два хлопцы і дзве дзяўчыны), якім трэба было прабегчы па два кіламетры, а таксама адбыўся забег кіраўнікоў і выкладчыкаў. У завяршэнні прайшла масавая лыжная гонка. Таксама на мерапрыемстве працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, а для зручнасці і камфорту былі арганізаваны пункты харчавання.