Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Люты 2026 09:53

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у забегу «Ледзяны чалавек»

5219688637350482576Спартыўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пройдзе ў наступную суботу, 21 лютага, у лесапарку Пышкі. Пачатак забегу – у 11:00.

Абавязковай умовай для ўдзелу ў забегу з'яўляецца ўзрост ад 18 гадоў, удзельнікі, якія не дасягнулі паўналецця, могуць далучыцца да забегу толькі з дазволу бацькоў. Удзельнікам будуць прапанаваны каша і цёплы чай.

Па выніках забегу першыя 70 чалавек, якія пераадолеюць дыстанцыю 4,5 кіламетра, будуць узнагароджаны медалямі.