Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Студзень 2026 12:31

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі конкурсу па вырабе кармушак

1У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся экалагічны конкурс па вырабе кармушак «Майстэрня дабра», які праходзіў у рамках праекта «Зялёны ўніверсітэт».

Конкурс праходзіў з 11 снежня 2025 года па 9 студзеня 2026 года і быў накіраваны на стварэнне крэатыўных «сталовых» для птушак, каб дапамагчы ім перажыць зімовыя маразы.

Па выніках правядзення конкурсу, уладальнікам першага месца сталі Сяргей Цюшляеў і Вікторыя Шулейка, студэнты 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, з сумеснай працай «Калядны дворык«.

Другое месца занялі дацэнт юрыдычнага факультэта Наталля Місаравіч і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Алена Корнева - стваральнікі кармушкі пад назвай «Здаровае харчаванне«.

Трэцяе месца падзялілі навучэнцы Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Лэйла Голуб з яе працай «Кафэ «Баль на ўвесь свет» і Анастасія Раік з кармушкай «Птушыныя радасці».

Гэты конкурс не толькі дазволіў удзельнікам прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, але і далучыцца да высакароднай справы і дапамагчы братам нашым меншым.

Віншуем пераможцаў!

 

 

 

 

 

 

2

3

4