Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Студзень 2026 16:22

ФОТАФАКТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца маштабная ўборка снегу

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца акцыя па ўборцы снегу «Універсітэт – наш агульны дом». На гэтым тыдні да акцыі далучыліся калектывы філалагічнага факультэта і факультэта эканомікі і кіравання. Узброіўшыся рыдлёўкамі, студэнты і супрацоўнікі факультэтаў расчысцілі тратуары і парадныя ўваходы ў свае карпусы. Аднак тэрыторыяй універсітэта ўсё не абмежавалася. Прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання таксама аказалі дапамогу ва ўборцы снегу Дзяржаўнаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.