Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Студзень 2026 10:14

ФОТАФАКТ: студэнты Купалаўскага ўніверсітэта стварылі святочны настрой для жыхароў Гродна

У светлае свята Божага Нараджэння студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стварылі па-сапраўднаму чароўны настрой у самым цэнтры горада Гродна. Савецкая плошча ператварылася ў святочную сцэну, на якой купалаўцы выступілі з рознымі музычнымі кампазіцыямі і запамінальнымі танцавальнымі нумарамі.