Праект «Маладзёжная змена» накіраваны на ўсебаковае развіццё маладзёжных лідараў краіны і садзейнічае развіццю камунікатыўных навыкаў, праектнай дзейнасці, лідарскіх якасцей, а таксама фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзел прыняла старшыня Студэнцкай рады ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе фарсайт-сесію па планаванні будучыні, дыскусіі па актуальных задачах Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады, практычныя майстар-класы па эфектыўнай працы ў сацыяльных сетках, а таксама трэнінг, накіраваны на раскрыццё і развіццё лідэрскага патэнцыялу моладзі.
Акрамя гэтага, удзельнікі праекта наведалі выставу дасягненняў пад назвай «Мая Беларусь», дзе змаглі больш даведацца пра поспехі краіны ў розных сферах.
Удзел у праекце стаў для Карыны Місцюк, старшыні Студэнцкай рады ўніверсітэта, каштоўным і незабыўным вопытам, які будзе садзейнічаць далейшаму развіццю студэнцкага самакіравання ў Купалаўскім універсітэце.