Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Снежань 2025 17:16

Свята міласэрнасці: у Купалаўскім універсітэце прайшоў калядны канцэрт

IMG 985718 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла па-сапраўднаму чароўная падзея – дабрачынны калядны канцэрт. Галоўная сцэна ўніверсітэта, дзякуючы студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта, ператварылася ў казачнае месца.

Праграма вечара была разнастайнай. Танцавальныя і вакальныя нумары былі напоўнены атмасферай Калядаў, гульня на саксафоне ўразіла гледачоў і пакінула незабыўныя ўражанні. Акрамя таго, студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы парадавалі гледачоў яркімі, прадуманымі да дробязяў касцюмамі і дэкарацыямі, якія стварылі казачную атмасферу.

Удзельнікі канцэрту не проста падарылі цудоўны выступ, але і нагадалі пра галоўныя каштоўнасці – дабро і міласэрнасць. Традыцыйны калядны канцэрт арганізаваны з высакароднай мэтай. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.