Мэта мерапрыемства – нагадаць пра сэнс Дня народнага адзінства, умацаваць пачуццё агульнасці, гонару за нашу краіну і яе гісторыю. Дыктоўка будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў YouTube і Telegram-каналах Moladz.by з залаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тэкст дыктоўкі будзе чытаць вядомы беларускі маладзёжны блогер. Яго імя стане вядома ўжо заўтра. Упэўнены, што яго стыль зносін і блізкасць да маладзёжнай аўдыторыі дапамогуць стварыць унікальную атмасферу адзінства і ўцягнутасці ўдзельнікаў.
Тэкст дыктоўкі распрацаваны Акадэміяй адукацыі і напісаны на беларускай мове. Ён закранае тэмы патрыятызму, адзінства народа і захавання гістарычнай памяці. Узровень складанасці тэксту – сярэдні, арыентаваны на навучэнцаў 10-11 класаў, аднак удзел у дыктоўцы адкрыты для ўсіх, хто шануе роднае слова і хоча выказаць сваю прыналежнасць да культуры. Пасля мерапрыемства поўны тэкст дыктоўкі будзе апублікаваны на афіцыйных рэсурсах, што дазволіць усім ахвотным праверыць свае веды і азнаёміцца з магчымымі памылкамі.
Запрашаем усіх купалаўцаў далучыцца да гэтай значнай падзеі і разам з усёй краінай адчуць дух адзінства і гонару за нашу гісторыю! Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтага важнага моманту – 16 верасня ў 11:00 напішам дыктоўку разам!