Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Верасень 2025 14:02

ФОТАФАКТ: купалаўцы ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны

Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цырымонія прайшла ў парку імя Ж.Э. Жылібера, дзе прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, працоўных калектываў, а таксама моладзь сабраліся, каб ушанаваць памяць герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня горада Гродна, што падкрэслівае значнасць гістарычнай памяці і важнасць павагі да подзвігаў тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой.