Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Верасень 2025 15:23

«Тыдзень спорту і здароўя» праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

IMG 63073 верасня на трыбунах стадыёна па вуліцы Захарава, 32 стартаваў другі дзень «Тыдня спорту і здароўя».

Мерапрыемства пачалося з цёплай і сяброўскай сустрэчы, прысвечанай знаёмству з кіраўнікамі агульнаўніверсітэцкіх спартыўных секцый. Прывітаў усіх удзельнікаў начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч. Ён расказаў пра багатую гісторыю і дасягненні купалаўцаў у спорце, павіншаваў першакурснікаў з важным крокам у іх жыцці – паступленнем у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і пажадаў дасягнуць высокіх спартыўных вынікаў.

Купалаўцы атрымалі магчымасць асабіста пагутарыць з кіраўнікамі секцый валейбола, дзюдо (самба), танцавальнай аэробікі, армрэстлінга, бадмінтона, спартыўнага арыентавання, тэніса, шахмат і міні-футбола. Студэнтам расказалі пра перавагі заняткаў спортам ва ўніверсітэце і адказалі на хвалюючыя пытанні.

Пасля сустрэчы для ўсіх ахвочых былі арганізаваны майстар-класы па розных відах спорту. Студэнты атрымалі магчымасць паспрабаваць і ацаніць свае сілы.