Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Верасень 2025 09:06

«Камунальнік-ГрДУ» – пераможца турніру па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера В.М. Карчэўскага

photo 2025 09 01 09 01 5730 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся XII адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера У.М. Карчэўскага.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд: «Камунальнік-ГрДУ» і «ГрДУ2 СДЮШАР» з Гродна, «Атлант» з Баранавіч, «Лілея-Наваполацк» і «Прыбужжа» з Брэста. На працягу трох дзён дзяўчаты з агнём у вачах змагаліся за кубак пераможцы.

Каманда «Камунальнік-ГрДУ» стала абсалютным пераможцам спаборніцтваў, атрымаўшы перамогу ва ўсіх матчах. Другое месца заваявала каманда «Прыбужжа», паказаўшы камандны дух і імкненне да перамогі. Трэцяе месца – у каманды «Лілея-Наваполацк».

Віншуем нашу каманду і жадаем далейшых поспехаў!