Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Жнівень 2025 10:23

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў Фестывалі навукі

5253944854118003840Фестываль навукі пройдзе 6 верасня па традыцыі ў самым сэрцы Мінска - у Батанічным садзе. Купалаўцы могуць стаць часткай гэтай падзеі.

Фестываль навукі ў Мінску - гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.

Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць яркія і цікавыя выступленні вучоных, займальныя майстар-класы, навуковыя шоу, незвычайныя арт-аб'екты. На інтэрактыўных пляцоўках можна будзе пазнаёміцца са светам гастранаміі з навуковага пункту гледжання, даведацца аб навуковай дзейнасці ва ўніверсітэтах і сучасных інтэлектуальных тэхналогіях, а таксама сустрэцца з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай.

Калі вы захоплены навукай і гатовы актыўна ўдзельнічаць, далучайцеся да маштабнага мерапрыемства! З праграмай Фестывалю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.