Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Жнівень 2025 16:11

Магістранты педагагічнага факультэта з КНР наведваюць крэатыўныя адукацыйныя пляцоўкі Гродна

IMG 97997 жніўня магістранты наведалі інтэрактыўны цэнтр “Савушка”, які функцыянуе на базе дзіцячай філіі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага.

Дадзеная ўстанова з'яўляецца крэатыўнай адукацыйнай пляцоўкай, мэта якой - выкарыстанне сучасных дасягненняў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Магістрантам расказалі аб рабоце цэнтра і пазнаёмілі з кніжным фондам філіяла.

У «Савушцы» можна вучыцца па некалькіх унікальных праграмах, сярод якіх мастацтва, музыка, тэхніка і робататэхніка, замежныя мовы. Тут працуе крэатыўная лабараторыя "Лега".

У знак падзякі за праведзеную экскурсію магістранты паднеслі інтэрактыўнаму цэнтру памятны падарунак, які адлюстроўвае культуру іх Радзімы.