Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Жнівень 2023 09:08

Дабрачыннае мерапрыемства «Збяром дзяцей у школу»

28 жніўня па адрасе вул. Валокавіча 17 у 17.00 пройдзе дабрачыннае мерапрыемства «Збярэм дзяцей у школу».

Асноўная мэта акцыі - збор канцылярскіх тавараў, а таксама сродкаў на іх набыццё. Школьнае прыладдзе перададуць дзецям з сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю, з сем'яў бежанцаў і вымушаных мігрантаў з Украіны, а таксама іншым дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.