Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Кастрычнік 2025 12:11

Пашыраны тэставы доступ да ЭБС «БібліяРосіка» адкрыты для купалаўцаў

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы паведамляе, што да 20 лістапада ў карыстальнікаў навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта ёсць магчымасць атрымаць доступ да дзясяткаў тысяч дакументаў электронна-бібліятэчнай сістэмы «БібліяРосіка».

Для таго, каб пачаць працу з рэсурсам, неабходна перайсці на сайт ЭБС «БібліяРосіка» з любога стацыянарнага камп'ютэра ў лакальнай сетцы ўніверсітэта. Для атрымання доступу з хатняга камп'ютэра, неабходна атрымаць ключ доступу – часовы лагін і пароль. Для гэтага трэба падаць заяўку на электронную пошту misiukevich_sm@grsu.by з указаннем ПІБ і назвай факультэта. Пасля ўводу ключа доступу ў адпаведнае акно на сайце «БібліяРосікі» можна будзе прайсці рэгістрацыю.

«БібліяРосіка» – гэта маштабная сучасная электронна-бібліятэчная сістэма, у якой знойдзецца карысная, актуальная і цікавая інфармацыя па любой спецыяльнасці.

 

 

photo 5456228781443382358 y