Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Жнівень 2025 11:55

Будучыя афіцэры запасу ГрДУ імя Янкі Купалы праходзяць выніковую практыку

3З 19 ліпеня дзве навучальныя групы з ліку студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта праходзяць выніковую практыку на палігоне «Гожскі», дзе адпрацоўваюць атрыманыя падчас навучання навыкі.

Пад кіраўніцтвам вопытных афіцэраў-выкладчыкаў агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта студэнты паспяхова выканалі вучэбныя стрэльбы са стралковай зброі і ўзбраення баявых машын, выканалі практыкаванні па ваджэнні баявых машын і адпрацавалі тактычныя элементы штурму варожага пункту.

У ходзе практыкі ўсе навучэнцы прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, замацавалі атрыманыя раней навыкі, а таксама набылі новыя. Выдатныя вынікі студэнтаў пацвярджаюць іх сур'ёзны падыход да навучання і імкненне стаць дастойнымі абаронцамі Радзімы.