Факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падрыхтавалі актыўнасці для школьнікаў. Спіс шырокі! Кожны зможа знайсці нешта па душы. Напрыклад, на факультэце мастацтваў і дызайну пройдзе майстар-клас па малюнку, а на інжынерна-будаўнічым факультэце раскажуць аб IT-тэхналогіі ў будаўніцтве і навучаць ствараць 3-D мадэлі. Факультэт матэматыкі і інфарматыкі прапануе школьнікам стаць студэнтам факультэта на адзін дзень, а факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання арганізуе экскурсію на УП «Цветліт».
І гэта далёка не поўны спіс цікавых сустрэч і падзей, Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміццаТУТ. Таксама можна перайсці па спасылцы abit.grsu.by. Там вы знойдзеце вялікую колькасць інфармацыі, якая будзе карысная абітурыенту!
Традыцыйна на восеньскіх канікулах Купалаўскі ўніверсітэт падрыхтаваў для школьнікаў нямала цікавых мерапрыемстваў, якія дапамогуць вызначыцца з выбарам будучай прафесіі і пазнаёмяць рабят з універсітэтам. Усе падзеі сабраны ў вялікі прафарыентацыйны інтэнсіў.