На пасяджэнні Савета старастаў студэнты-члены Камісіі расказалі аб выніках маніторынгу, адзначылі дакладны парадак арганізацыі і правядзення экзаменацыйнай сесіі. Старасты навучальных груп у працэсе абмеркавання асаблівую ўвагу звярнулі на рэалізацыю назапашвальнай сістэмы ацэнкі ведаў і адзначылі эфектыўнасць укаранення электроннага часопіса паспяховасці і наведвальнасці.
У ходзе сустрэчы ішло актыўнае абмеркаванне пытанняў актуальнасці зместу і тэхналогій навучання, арганізацыі кіруемай самастойнай работы. Студэнты прапанавалі стварыць асобную старонку на адукацыйным партале для старастаў, якая стане пляцоўкай для інтэрактыўных зносін па актуальных пытаннях адукацыйнага працэсу.
Пасяджэнне Савета старастаў стала дыскусійнай пляцоўкай па пытаннях якасці навучання. У перыяд зімовай экзаменацыйнай сесіі студэнты былі ўключаны ў склад Камісіі па аналізе арганізацыі і парадку правядзення зімовай экзаменацыйнай сесіі ў 2021-2022 навучальным годзе і ўдзельнічалі ў маніторынгу якасці бягучай атэстацыі.






